Польшча незадаволеная прапановай Фінляндыі скараціць супольны еўрапейскі бюджэт. Праект бюджэту прадугледжвае зніжэнне валавога нацыянальнага даходу на 1,07%, што менш, чым прапанавала ў Еўрапейская камісія. Польскі міністр, адказны за супрацоўніцтва з Еўразвязам, Конрад Шыманскі заявіў, што фінская прапанова аддаляе паразуменне адносна доўгатэрміновага бюджэту.
Фінляндыя прапануе скарачэнні, звязаныя з палітыкай згуртавання. Агулам, у параўнанні з першапачатковым праектам бюджэту, Фінляндыя заклікае на 18 мільярдаў еўра скараціць дадзены радок выдаткаў еўрабюджэту.
Конрад Шыманскі адзначыў, што ўдалося пазбегнуць найбольш згубных для Польшчы скарачэнняў фінансаванні ў еўрапейскай палітыцы згуртавання. Міністр дадаў, што выдаткі на сельскагаспадарчую палітыку павялічаны на 10 млрд еўра, з якіх Польшча атрымае 1 млрд 200 млн еўра. Акрамя таго, улічаны больш актуальныя дадзеныя аб размеркаванні грошай на палітыку згуртавання.
У выніку, агульнае фінансаванне Польшчы з крыніцаў бюджэту ЕЗ павялічыцца на 1 млрд еўра. Аднак прапановы так званай «групы сяброў згуртаванасці», да якой належыць 16 краін, у тым ліку і Польшча, не былі ўлічаныя.
IAR/эж