Беларуская Служба

Кангрэс ЗША супраць удзелу Расіі ў самітах «Вялікай сямёркі»

04.12.2019 12:03
Гэта рэакцыя кангрэсу на планы Дональда Трампа запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт «Вялікай сямёркі»
, .
Капітолій, Вашынгтон.Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу Злучаных Штатаў 3 снежня ўхваліла рэзалюцыю супраць далучэння Расіі да «Вялікай сямёркі» (G7), пакуль Масква не пачне «паважаць тэрытарыяльную цэласнасць сваіх суседзяў і прытрымлівацца стандартаў дэмакратычных грамадстваў», паведамляе „Свабода”.

За прыняцце дакументу прагаласавалі 339 кангрэсменаў, 71 выказаўся супраць. Расея зможа вярнуцца ў G7 толькі, калі яна «спыніць акупацыю тэрыторыі Украіны ўключна з Крымам і пакладзе канец сваім нападкам на дэмакратыі ўва ўсім свеце», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Падставай для рэзалюцыі паслужылі заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб ягоным жаданні запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт «Вялікай сямёркі» ў 2020 годзе, які пройдзе ў Злучаных Штатах.

Супраць удзелу Расіі ў арганізацыі, што перастала быць «Вялікай васьмёркай» у 2014 годзе, пасля анексіі Расіяй украінскага Крыму, выступаюць Вялікабрытанія, Францыя і Канада. Але на саміты G7 нярэдка запрашаюць кіраўнікоў дзяржаваў, што не ўваходзяць у «Сямёрку».

аз