Беларуская Служба

У музеі Халакосту ў Лос-Анджэлесе ўшанавлі памяць польскіх праведнікаў

04.12.2019 15:08
Гэта сумесная ініцыятыва Канцылярыі прэзідэнта і Генеральнага консульства Польшчы ў Лос-Анджэлесе.
   -.
Музей Халакосту ў Лос-Анджэлесе.By Lamoth - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20413529

У Музеі Халакосту ў Лос-Анджэлесе ўшанавалі памяць палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Гэта сумесная ініцыятыва Канцылярыі прэзідэнта і Генеральнага консульства Польшчы ў Лос-Анджэлесе.

Міністр з Канцылярыі прэзідэнта Войцех Калярскі (Wojciech Kolarski) паведаміў, што мемарыяльная дошка, прысвечаная польскім праведнікам, была адкрытая ў месцы, якое наведваюць тысячы людзей.

Ён дадаў, што Музей Халакосту ў Лос-Анджэлесе з'яўляецца найстарэйшай амерыканскай установай такога тыпу, прысвечанай Халакосту.

- У гэтым месцы – музеі Халакосту, было больш за 10 такіх дошкаў, прысвечаных прадстаўніком розных краінаў і нацыянальнасцей, але не хапала дошкі, прысвечанай палякам. Тым часам, гэта палякі складаюць найбуйнейшую групу праведнікаў у Яд ва-Шэм.

Мемарыяльная дошка, прысвечана палякам, якія ратавалі габрэяў падчас Халакосту, была змешчаная насупраць сімвалічнага дрэва ў музеі ў Лос-Анджэлесе.

аз