Паўночнаатлантычны альяс склікае групу экспертаў, якая распрацуе праект рэформы блоку. Гэта адно з ключавых рашэнняў, якое было прынятае лідарамі 29 краінаў НАТА падчас юбілейнага саміту арганізацыі ў Лондане.
З прапановай распрацаваць праект рэформы выступілі Нямеччына і Францыя. На будучым саміце блоку НАТА ў 2021 годзе лідары краінаў-удзельніц абмяркуюць ужо гатовыя прапановы, пра гэта заявіў генсек альянсу Енс Столтэнбер:
-НАТА моцнае, бо цягам апошніх некалькіх гадоў здолела прыстасавацца да зменлівасці абстаноўкі ў свеце. Абапіраючыся на гэта, мы вырашылі пад маі кіраўніцтвам распачаць рэфлексію, каб узмацніць палітычны бок хаўрусу.
На лонданскім саміце НАТА было прынятае рашэнне аб залічэнні космасу да ліку баявых абшараў блоку. Галоўным дасягненнем саміту стала, тое што лідары 29 дзяржаваў Паўночнаатлантычнага альянсу адзінагалосна пацвердзілі адданасць прынцыпу «адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго».
IAR/эж