Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) адхіліла Расійскую Федэрацыю ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах на чатыры гады. Адпаведнае рашэнне прыняў выканаўчы камітэт Агенцтва ў панядзелак, 9 снежня.
Дадзена рашэнне азначае, што Расія не зможа ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіа ў 2020 годзе і ў зімовай Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 годзе. Таксама расійская зборная прапусціць Чэмпіянат свету па футболе ў 2022 года, які пройдзе ў Катары.
Падставай да адхілення стала фальсіфікацыя пробаў у Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі. Расійскія спартоўцы змогуць выступаць на спаборніцтвах выключна пад нейтральным сцягам. Да чэмпіянаты будуць дапускацца толькі тыя спартоўцы, якія не былі замешаныя ва ўжыванне допінгу.
паводле rp.pl/Inne-sporty/эж