У Францыі ўжо пяты дзень працягваюцца забастоўкі супраць пенсійнай рэформы. Да 8 гадзін раніцы, у панядзелак, 9 снежня, агульная працягласць затораў у Парыжы дасягнула амаль 600 кіламетраў – удвая больш чым звычайна, паведаміла транспартная служба Sytadin.
Па-ранейшаму не працуюць цягнікі метрапалітэна і прыгарадныя электрычкі. Транспартны хаос, выкліканы страйкам працаўнікоў грамадскага транспарту, працягваецца ўжо пяты дзень запар. З моцнымі перабоямі ажыццяўляецца і рух цягнікоў далёкіх міжгарадскіх ліній. Па дадзеных дзяржаўнага чыгуначнага канцэрна TGV, на лінію выйшлі толькі 20 % ад усіх хуткасных цягнікоў.
Паляпшэння сітуацыі не прадбачыцца і ў наступныя дні. На 10 снежня прафсаюзы запланавалі новую масавую акцыю пратэсту. 11 снежня прэм'ер-міністр Францыі Эдуард Філіп прадставіць дэталі пенсійнай реформы – аднаго з галоўных праектаў прэзідэнта краіны Эмануэля Макрона.
паводле dw.com/эж