Беларуская Служба

Еўракамісія раскрытыкавала смяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі

11.01.2020 13:12
Еўрапейская камісія чарговы раз заклікала Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.
 .
Сцяг Еўрасаюза.Photo:OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнік Еўракамісіі раскрытыкаваў смяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі. Учора да найвышэйшай меры пакарання былі прысуджаныя два браты з гарадка Чэрыкаў на ўсходзе краіны, якія забілі настаўніцу і падпалілі яе дом.

Прэс-сакратар Еўракамісіі падкрэсліў, што смяротныя прысуды непрымальныя для Еўрасаюза. У апублікаванай заяве Пэтэр Стано нагадаў, што Саюз выступае супраць выкарыстання найвышэйшай меры пакарання нягледзячы на абставіны злачынства, а ў мінулым неаднойчы крытыкаваў Беларусь за такія прысуды.

“Смяротнае пакаранне з'яўляецца парушэннем неад'емнага права на жыццё і самым жорсткім, бесчалавечным і прыніжаючым годнасць пакараннем”, - напісаў прэс-сакратар Еўракамісіі.

Пэтэр Стано дадаў, што смяротнае пакаранне не дзейнічае як стрымлівае злачынства, а памылкі судовай сістэмы незваротныя.

На думку прэс-сакратара Еўракамісіі, увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў у Беларусі стала б станоўчым крокам на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання.

аз