Беларуская Служба

У Іране адбыліся затрыманні ў сувязі са збіццём украінскага самалёту пад Тэгеранам

14.01.2020 10:41
Напярэдадні прэзідэнт Ірану Хасан Рухані сказаў, што ўсе адказныя за збіццё самалёту ці за нядбайнасць у справе павінны быць пакараныя.
          ,
Плакат на персідскай мове з напісам "Мы ўсе бачымся і спачуваем", які ўшаноўвае ахвяраў украінскага пасажырскага самалётаPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Кім з’яўляюцца затрыманыя, не паведамляецца. На трэці дзень пасля катастрофы самалёту Іран прызнаў, што ўкраінскі самалёт быў памылкова збіты войскам. Загінулі 176 чалавек.

Пасля з’яўлення гэтай інфармацыі з суботы праз Іран праходзяць пратэсты маладых іранцаў. Удзельнікі патрабуюць пакарання адказных на самым высокім узроўні. Учора сотні іранцаў зноў выйшлі, каб пратэставаць супраць дзейнасці ўлады. Трэці дзень запар студэнты патрабуюць адстаўкі іранскіх лідараў, у тым ліку духоўнага лідара Ірану Вялікага аяталы Алі Хаменеі.

Усё гэта адбываецца ў часе павышанага напружання ў рэгіёне. На пачатку студзеня амерыканцы забілі самага галоўнага іранскага генерала Касема Сулеймані. У адказ Іран правёў атаку на амерыканскія вайсковыя базы, ніхто не пацярпеў. Праз некалькі гадзін іранскае войска збіла пасажырскі самалёт над Тегеранам.

ав