Ваенная база Эт-Тадж у Іраку ў 30 кіламетрах ад Багдада, на якой размешчаныя амерыканскія вайскоўцы, у аўторак, 14 студзеня, падвергнулася ракетнаму абстрэлу. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ірацкай арміі, адзначыўшы, што ўдар абышоўся без ахвяр. Паводле інфармацыі AFP, да апошняга часу менавіта на гэтай базе размяшчаліся нямецкія салдаты, якіх з-за абвастрэння ірана-амерыканскіх адносін праз Іярданію перавялі назад у Нямеччыну.
У мінулыя тыдні базы, на якіх размешчаныя амерыканскія войскі, неаднаразова падвяргаліся абстрэлу, у здзяйсненні якіх абвінавачваюць звязаныя з Іранам шыіцкія групоўкі.
У прыватнасці, пастаянным абстрэлам падвяргаецца авіябаза Балада ў раёне Эд-Дуджэйль (правінцыя Салах-эд-Дын) на поўнач ад Багдаду – з пачатку году тут атрымалі раненні сем чалавек, галоўным чынам, іракцы. На фоне эскалацыі напружанасці на Блізкім Усходзе пасля забойства іранскага генерала Касема Сулеймані, былога камандуючага спецпадраздзяленнем Эль-Кудс Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, большасць амерыканскіх вайскоўцаў пакінула базу.
паводле dw.com/эж