15 студзеня 1990 года жыхары ГДР уварваліся ў цэнтральны аддзел Міністэрства дзяржаўнай бяспекі у Берліне. Пратэстоўцы адважыліся на гэта, каб спыніць маштабная знішчэнне асабістых справаў грамадзянаў Усходняй Нямеччыны, якія захоўваліся ў архівах Штазі.
15 студзеня з нагоды 30-гадавіны штурму сядзібы Штазі ў Берліне адбываюцца ўрачыстасці з удзелам Федэральнага прэзідэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера. Прэзідэнт Штайнмаер асабіста падзякаваў удзельнікам штурму МДБ ГДР за іх адвагу і грамадзянскую пазіцыю:
-За тое, што мноства людзей змаглі ўбачыць свае асабістыя справы, мы дзякуем адважным і паслядоўным людзям, якія трыццаць гадоў таму, тут у Берліне атакавалі і занялі жахлівы цэнтральны аддзел Штазі. Яны не хацелі дапусціць да таго, каб па-за праўныя дзеянні камуністычнай СЕПГ, накіраваныя супраць грамадзянаў ніколі не былі забытыя. Яны не дазволілі, каб каты знішчылі доказы ўласных злачынстваў.
Трыццаць гадоў таму ў выніку штурму сядзібы Штазі былі выратаваныя 111 кіламетраў асабістых справаў, выкрыты 16 тысяч мяхоў з парэзанымі дакументамі. Аднаўленне гэтых доказаў злачынстваў камуністычнага рэжыму ГДР працягваецца дагэтуль. У 2021 годзе плануецца ліквідацыя пасады ўпаўнаважанага федэральнага ўрада па пытанням асабістых справаў спецслужбаў былой ГДР.
IAR/эж