Яцэк Чапутовіч знаходзіцца з афіцыйным візітам у Эстоніі. 2 лютага ён наведаў базу польскага вайсковага кантынгенту «Орлік», размешчаную ў эстонскай мясцовасці Амары.
База з'яўляецца часткай ваенна-паветраных сілаў блоку НАТА. Асноўная місія «Орліка» – абарона паветранай прасторы прыбалтыйскіх рэспублік. На ўзбраенні Польшчы ў Эстоніі знаходзяцца чатыры самалёты F-16. Службу там адбывае 150 польскіх жаўнераў, яны шчыльна супрацоўнічаюць з польскім кантынгентам у Латвіі. Такімі дадзенымі падзяліўся кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч.
Польскі міністр замежных спраў нагадаў, што сёлета Эстонія ладзіць саміт ініцыятывы Трохморʼе.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Польшчы Яцэк Чапутовіч таксама ўдзельнічае ў памятных мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя Тартускай дамовы. Мірная дамова, падпісаная 2 лютага 1920 года паміж урадамі Эстоніі і РСФСР, азначала прызнанне Расіяй эстонскай дзяржаўнасці, абвешчанай яшчэ ў 1918 годзе.
IAR/эж