Беларуская Служба

Вялікабрытанія адмовілася раскрыць месцазнаходжанне Скрыпалей

03.02.2020 16:04
«Мы хацелі б вырашаць гэтую справу ў адпаведнасці з законам. У судзе. За ім апошняе слова».
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Пасол Вялікабрытаніі ў Расіі Дэбора Бронерт адмовілася раскрыць месцазнаходжанне Сяргея і Юліі Скрыпалі. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю газеце «Коммерсант», паведамляе lenta.ru.

«Я не магу вам адказаць, дзе яны, таму што мы паважаем права людзей прымаць рашэнні самастойна», – заявіла Бронерт. На пытанне, ці жывыя Сяргей і Юлія, яна адказала сцвярджальна.

Акрамя гэтага, дыпламат заявіла, што паліцыя сабрала дастатковую колькасць доказаў у дачыненні да фігурантаў справы, а таксама нагадала пазіцыю Вялікабрытаніі па гэтым пытанні. «Мы хацелі б вырашаць гэтую справу ў адпаведнасці з законам. У судзе. За ім апошняе слова», – завершыла яна.

Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, як сцвярджаюць брытанскія ўлады, былі атручаны 4 сакавіка 2018 года распрацаваным у СССР нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» у выніку аперацыі з удзелам супрацоўнікаў ГРУ.

У Лондане мяркуюць, што напад была санкцыянаваны вышэйшым кіраўніцтвам Расіі. Пазней былі названы імёны меркаваных атрутнікаў – імі апынуліся нейкія Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Масква адмаўляе датычнасьць да таго, што здарылася са Скрыпалямі.

ав