Беларуская Служба

Інстытут Яд ва-Шэм перапрасіў за гістарычныя памылкі падчас Сусветнага форуму Галакосту

04.02.2020 10:28
Гаворка пра фільм і мапы, якія паказвалі, між іншым, несапраўдныя межы ў акупаванай немцамі Еўропе. 
  -
Былы канцлагер Аўшвіц-БіркенауDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Інстытут Яд ва-Шэм перапрасіў за гістарычныя памылкі падчас Сусветнага форуму Галакосту 23 студзеня. Гаворка пра фільм і мапы, якія паказвалі, між іншым, несапраўдныя межы ў акупаванай немцамі Еўропе. У матэрыялах не было інфармацыі пра падзел Польшчы паміж Савецкім Саюзам і нацысцкай Германіяй у 1939 годзе, не было інфармацыі пра акупацыю краін Заходняй Еўропы з 1940 году.

Прадстаўнікі інстытуту напісалі, што матэрыялы форуму ўтрымлівалі «недакладнасці і неаб’ектыўнае выкладанне фактаў, якія выклікалі неаб’ектыўныя ўражанні».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда не прымаў удзел у Форуме Галакосту. Падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе прэзідэнт сказаў, што ў Ерусаліме паказвалі фільмы, «якія дакументавалі Другую сусветную вайну, дзе ўвогуле не быў пазначаны польскі ўдзел у барацьбе з немцамі. Думаю, гэта было падрыхтавана загадзя. Гісторыю сказілі».

ав