Беларуская Служба

Сістэма бясплатных электронных віз у Расію ўяўляе пагрозу для бяспекі Літвы

04.02.2020 14:03
Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў штогадовай справаздачы, прысвечанай бяспецы літоўскай дзяржавы.
Маскваjackmac34/pixabay.com/CC0

Літоўскія службы бяспекі перасцерагаюць, што сістэма бясплатных электронных віз у Расію ўяўляе пагрозу для бяспекі Літвы. Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў штогадовай справаздачы, прысвечанай бяспецы літоўскай дзяржавы.

Службы Літвы лічаць, што сістэма электронных віз у Расію стварае ўмовы для вярбоўкі. На іх думку, інфармацыю пра турыстаў збіраюць з пэўнымі намерамі ў той момант, калі замежнікі падаюць заяву на візу. Такім чынам вядзецца пошук асоб, падатлівых на ўплыў і маніпуляцыі. Літоўскія спецслужбы падкрэсліваюць, што Расія асабліва стараецца выкарыстоўваць грамадзян Літвы з рускімі каранямі.

У справаздачы таксама адзначаецца, што пагрозу для энергетычнай незалежнасці Літвы стварае таксама імпарт звадкаванага газу з Расіі. Літоўская разведка адзначае, што расійская кампанія «Новатэк» звязаная з Крамлём, а яе мэта – умацаванне пазіцый на рынку дзяржаў Балтыі.

Літоўскія службы інфармуюць, што Расія не спрабавала ўплываць на вынікі леташніх прэзідэнцкіх выбараў. Адначасова не выключана, што такія спробы могуць наступіць падчас восеньскіх парламенціх выбараў. Службы мяркуюць, што толькі падчас лакальных выбараў Расія імкнулася захаваць на пасадах лаяльных палітыкаў.

ав