Толькі ў панядзелак у каранціннай зоне правінцыі Хубэй, дзе знаходзіцца эпіцэнтр эпідэміі каронавіруса, памерлі 64 чалавекі. У панядзелак колькасць смерцяў вырасла да 414. У цэлым Кітаі колькасць заінфіцыраванных складае 19 тысяч. За межамі Кітая ў выніку вірусу памерлі два чалавекі – у Ганконгу і на Філіпінах.
У Ганконгу другі дзень працягваецца страйк некалькіх тысяч медпрацаўнікоў. Яны патрабуюць ад уладаў закрыцця мяжы з кантынентальным Кітаем. Паводле іх, толькі такім чынам былая брытанская калонія зможа абараніцца ад эпідэміі.
Індыйскі штат Керала ў выніку трэцяга пацверджанага выпадку заражэння каронавірусам увёў надзвычайныя сродкі. Пазбяганне кантакту з медслужбамі будзе ацэньвацца як злачынства.
Пра першы выпадак каронавірусу паведаміла Бельгія. Вірус пацверджаны ў бельгійца, які нядаўна вярнуўся з Кітая. У Еўропе выпадкі каронавіруса зафіксаваныя ў Францыі, Нямеччыне, Фінляндыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі і Вялікабрытаніі.
ав