Беларуская Служба

ЗША могуць увесці новыя санкцыі за «Паўночны паток-2»

05.02.2020 09:11
Санкцыі могуць закрануць еўрапейскія фірмы, што інвестуюць у праект, альбо кампаніі, якія будуць спажываць расійскі газ.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/CC0 Public Domain/

Кангрэс Злучаных Штатаў гатовы прыняць яшчэ адзін законапраект аб штрафных мерах, калі Расія паспрабуе дабудаваць газаправод, напісала нямецкая газета Handelsblatt у аўторак, 4 лютага.

Санкцыі могуць закрануць еўрапейскія фірмы, што інвестуюць у праект, альбо кампаніі, якія будуць спажываць расійскі газ, паведамілі выданню неназваныя суразмоўцы з дыпламатычных колаў у Вашынгтоне, знаёмыя са становішчам спраў. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у сярэдзіне студзеня не выключыў, што будаўніцтва завершыцца да канца гэтага года або ў першым квартале 2021-га.

Газаправод павінен быць пракладзены па дне Балтыйскага мора паралельна з ужо існуючым «Паўночным патокам». Краіны, праз тэрытарыяльныя воды якіх праходзіць «Паўночны паток – 2» (Фінляндыя, Швецыя, Германія, Данія), дазволілі пракладку труб. Улады Нямеччыны лічаць, што праект коштам 10 млрд долараў атрымаецца завяршыць у «разумныя тэрміны», сцвярджаюць суразмоўцы Handelsblatt. Па іх словах, афіцыйны Берлін разлічвае на дыпламатыю.
ЗША і Польшча ды іншыя еўрапейскія дзяржавы выступаюць супраць пракладкі газаправода. Наіх думку, ён узмоцніць залежнасць Еўропы ад паставак расійскага газу.

паводле dw/эж