Ангела Меркель разам з прадстаўнікамі нямецкай эканомікі вылецела ў Афрыку, дзе з заўтрашняга дня пачынаецца афіцыйны візіт у ПАР і Анголу. Канцлер акрамя палітычных перамоваў мае намер заахвоціць лідараў дзвюх афрыканскіх дзяржаў узмацніць эканамічнае супрацоўніцтва з Нямеччынай.
Як паведамляе агенцтва DPA, Ангела Меркель хоча падтрымаць рэфарматарскія дзеянні ўрадаў ПАР і Анголы, якія дапамогуць вырашыць крызіс у абедзвюх краінах.
Акрамя таго, Нямеччына хоча схіліць улады ў Луандзе і Кейптаўне да паступовага пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі. У цяперашні час 90% электраэнергіі ў Паўднёвай Афрыцы паходзіць з вугалю. Старшыня парламенцкай групы Бундэстагу па Паўднёвай Афрыцы Марцін Рабанус лічыць, што афрыканскія краіны павінны абсталяваць свае вугальныя электрастанцыі сучаснымі нямецкімі фільтрамі.
Канцлер закране гэтую тэму падчас круглага стала з удзелам прэзідэнта ПАР і прадстаўнікоў бізнесу дзвюх дзяржаў.
Паездка Ангелы Меркель будзе доўжыцца тры дні. У апошні дзень, у пятніцу, 7 лютага канцлер вылеціць у Анголу, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Жуанам Лоренсу.
IAR/эж