На 104 годзе жыцця памёр амерыканскі актор Кірк Дуглас – легенда Галівуду, уладальнік Оскара, адзін з найвялікшых аўтарытэтаў аматараў кіно.
Кірк Дуглас, імя пры нараджэнні Ісер Даніловіч (пазней – Дэмскі), нарадзіўся 9 снежня 1916 года ў горадзе Амстэрдам, штат Нью-Ёрк, у беднай габрэйскай сям'і. Яго бацькі эмігравалі ў ЗША ў 1910 годзе з Магілёўскай губерні. Усяго ў сямʼі было сем дзяцей, Ісер быў адзіным хлопчыкам.
З дзяцінства ён марыў стаць акторам і пасля заканчэння каледжа ў 1939 годзе адправіўся ў Нью-Ёрк, дзе паступіў у амерыканскую акадэмію драматычных мастацтваў. Падчас навучання там ён змяніў імя на Кірк Дуглас.
У Нью-Ёрку Дуглас удзельнічаў у тэатральных пастаноўках і здымаўся ў рэкламе. У 1945 годзе Кірк пераехаў у Галівуд, дзе ўпершыню зняўся ў кіно – яго дэбютам стала роля ў драме «Дзіўная каханне Марты Айверс».
З пачатку 1950-х Кірк Дуглас становіцца адным з папулярных галівудскіх актораў. У лік найбольш вядомых фільмаў, у якіх ён зняўся, уваходзяць «Туз у рукаве» (1951), «Злыя і прыгожыя» (1952), «Прага жыцця» (1956), «Сцежкі славы» (1957), а таксама «Спартак» рэжысёра Стэнлі Кубрыка (1960).
Фільмаграфія актора складаецца больш чым з 80 фільмаў. У 1996 годзе Кірк Дуглас атрымаў ганаровы «Оскар» за выдатную карʼеру:
-Дзякуй! Сярод публіку бачу маіх чатырох сыноў, яны ганарацца старым чалавекам. Мяне таксама перапаўняе гонар, гонар за тое, што ўжо 50 гадоў я частка Галівуду.
Кірк Дуглас быў двойчы жанаты. Яго старэйшы сын Майкл таксама стаў вядомым акторам і ўладальнікам прэміі «Оскар».
IAR/эж