Беларуская Служба

Палякі Расіі помняць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій

06.02.2020 14:07
У Калатсе дагэтуль жыве 102-гадовы сведак тых трагічных падзеяў, жаўнер Польскага войска ІІ Рэчы Паспалітай, герой вераснёвай кампаніі 1939 года Міхал Залатар.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne)PIxabay/ugolga

Дзякуючы намаганням дзеячаў польскага руху, у шматлікіх кутках Расіі паўсталі помнікі і памятныя шыльды ў гонар палякаў, знішчаных савецкай уладай.

Сёлета мінае 80 гадавіна Катыньскай трагедыі і пачатку масавых дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў глыб Савецкага Саюзу. 10 лютага 1940 года з гэтых тэрыторый вырушылі першыя цягнікі з сем’ямі польскіх жаўнераў, чыгуначнікаў і леснікоў. Значная частка са 140 тысяч дэпартаваных трапіла ў лагера Архангельскай вобласці, сярод іншага ў Калтас.

Старшыня арганізацыі палякаў Калтасу Галіна Ліханава нагадала, што бацькоў іх пакалення прымушалі працаваць у катаржных умовах:

-Самыя складаныя ўспаміны ў нас пра будаўнікоў мосту цераз Паўночную Дзвіну. Цягам двух гадоў на гэтай будоўлі загінула 45 тысяч чалавек. Штодня памірала сто чалавек. Харчаванне было жахлівае, прымушалі цяжка працаваць.

У Калатсе дагэтуль жыве 102-гадовы сведак тых трагічных падзеяў, жаўнер Польскага войска ІІ Рэчы Паспалітай, герой вераснёвай кампаніі 1939 года Міхал Залатар (Michał Zołotar). НКВД саслала яго ў калтаскі лагер, прызначаючы патэнцыйным ворагам народу.

IAR/эж