Беларуская Служба

У Кітаі памёр лекар, які першым пачаў папярэджваць пра эпідэмію каронавірусу

07.02.2020 10:42
Лічба смяротных ахвяр каронавіруса ў Кітаі вырасла да 636 – паінфармавала Нацыянальная камісія здароўя Кітая.
Эпідэмія каронавіруса ў КітаіPAP/EPA/WALLACE WOON

Памёр Лі Лэн Льян, лекар з Ухані, які ў мінулым месяцы быў пакараны паліцыяй, калі папярэджваў перад эпідэміяй каронавірусу. Раніцай мужчына памёр па прычыне заражэння вірусам. Яго смерць стала сёння найбольш каментаванай падзеяй у кітайскіх сацыяльных сетках.

Смерць 34-гадовага лекара ўсхвалявала і аб’яднала кітайцаў. У сацыяльных сетках паяўляюцца поўныя абурэння пасты юзераў, якія патрабуюць пакараць віноўных ва ўтойванні інфармацыі аб каронавірусе. І хоць пра смерць Лі Лэн Льяна паведамілі і ўрадавыя СМІ, то дыскусія на тэму яго смерці моцна цэнзуруецца.

Лічба смяротных ахвяр каронавіруса ў Кітаі вырасла да 636 – паінфармавала Нацыянальная камісія здароўя Кітая. Гэта азначае, што за апошнія суткі памерлі 73 чалавекі, 67 з іх ва Ухані, які з’яўляецца эпіцэнтрам эпідэміі. Улады таксама паінфармавалі, што за апошні дзень у Кітаі зафіксаваныя чарговыя 3143 выпадкі інфіцыравання каронавірусам. Агулам колькасць заражаных складае 31 161.

ав