Беларуская Служба

Францыя заклікала да актаўнасці ў міжнародным кантролі над узбраеннямі

07.02.2020 15:57
Па словах Эманюэля Макрон, Францыя скараціла колькасць ядзерных боегаловак да менш чым 300.
Прэзідэнт ФранцыіPAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Прэзідэнт Францыі заклікаў еўрапейскія краіны да больш актыўнага ўдзелу ў міжнародным кантролі над узбраеннямі. У ходзе выступлення ў Ваеннай акадэміі ў Парыжы прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што еўрапейскія краіны «не могуць заставацца пасіўнымі гледачамі» перад тварам магчымай гонкі ядзерных узбраенняў, у тым ліку на Старым кантыненце.

Пасля сыходу Вялікабрытаніі з ЕЗ Францыя з'яўляецца адзіным членам, які мае ядзерную зброю. Па словах Эманюэля Макрон, Францыя скараціла колькасць ядзерных боегаловак да менш чым 300, што дае ёй права патрабаваць ад астатніх ядзерных дзяржаў канкрэтных крокаў, накіраваных на глабальнае раззбраенне.

Прэзідэнт Францыі таксама заявіў, што «праект абароны і бяспекі еўрапейскіх грамадзян немагчымы без палітычнага бачання паступовага аднаўлення даверу ў адносінах з Расіяй».