У свеце працягвае расці колькасць людзей, якія памерлі ад лёгачнага захворвання, выклікаанга каронавірусам 2019-nCoV. Паводле звестак даследчага парталу Worldometer, 724 жыхары планеты сталі ахвярамі небяспечнай інфекцыі станам на раніцу суботы, 8 лютага. Колькасць заражаных набліжаецца да 35 тысяч, звыш 6 тысяч хворых знаходзяцца ў крытычным стане.
Большасць выпадкаў захворвання прыпадае на Кітай, дзе заражэнне пацверджана ў 34546 чалавек. Толькі за апошнія суткі ў краіне выяўлена 3399 новых выпадкаў заражэння, 2841 з іх – у правінцыі Хубэй, з якой пачалося распаўсюджванне віруса.
Акрамя таго, за дзень у КНР 86 чалавек памерлі ад захворвання лёгкіх, выкліканага каронавірусам. Такім чынам, з пачатку ўспышкі ў мацерыковым Кітаі загінулі ўжо 722 чалавекі, паведамляе Нацыянальная камісія аховы здароўя КНР.
У горадзе Ухань, які знаходзіцца ў эпіцэнтры эпідэміі, ад віруснай пнеўманіі памерлі адзін грамадзянін ЗША і адзін японец. Пра гэта паведамілі амерыканскае пасольства ў Пекіне і Міністэрства замежных спраў Японіі ў Токіа.
паводле dw.com/эж