Беларуская Служба

«Не»  жанатым мужчынам:  Папа Францішак прыняў рашэнне

12.02.2020 17:05
У нядаўна апублікаваным дакуменце пад назвай «Querida Amazonia» ( пер. «Любімая Амазонія») Біскуп Рыму абагульніў здагадкі і высновы Сінода.
Papież Franciszek
Papież FranciszekPAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI

Ватыкан апублікаваў дакумент «Querida Amazonia», у якім Папа Рымскі Францішак падвёў вынікі біскупскага Сінода, які адбыўся ў кастрычніку мінулага года, піша польскі інтэрнэт-партал onet.pl.

У дадзеным дакуменце не хапіла месца на ўзгадненне ідэі прадстаўлення пасвячэння жанатым мужчынам, якія жывуць у Амазоніі. Гэтага корка чакала значная частка каталіцкага духавенства.

У нядаўна апублікаваным дакуменце пад назвай «Querida Amazonia» ( пер. «Любімая Амазонія») Біскуп Рыму абагульніў здагадкі і высновы Сінода. Папа Францішак заявіў, што Амазонія пакутуе ад дэфіцыту пастараў. Галоўнай прычынай складанай сітуацыі ў паўднёваамерыканскім рэгіёне пантыфік назваў сярод іншага вялікую тэрыторыі і складаны доступ да месцаў пражывання тамтэйшых парафіянаў. Аднак нягледзячы на пералічанае, Францішак не адмяніў цэлібат для тамтэйшых ксяндзоў.

Папа Францішак не адважыўся хоць часткова перагледзець цэлібат у Касцёле і гэта будзе станоўча ўспрынятая кансерватыўнымі святарамі і біскупамі. Да гэтага часу Францішак быў вядомы сваім ліберальным падыходам да многіх пытанняў маральнасці, прапагандуючы, напрыклад, экалогію і жыццё ў гармоніі з навакольным асяроддзем. Аднак «прагрэсіўнасць» пантыфіка не закранае асноўныя прынцыпы функцыянавання царквы, падсумавалі на інтэрнэт-партале onet.pl

эж