Вашынгтон зацвердзіў санкцыі супраць трох расійскіх прадпрыемстваў на падставе парушэння імі рэжыму нераспаўсюджання зброі масавага знішчэння ў дачыненні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сірыі. Дакумент апублікаваны ў Федэральным рэестры ЗША 13 лютага. Аднак санкцыі ўступілі ў сілу дзесяццю днямі раней – 3 лютага.
У новым санкцыйным спісе, акрамя кітайскіх, турэцкай ды іракскай кампаніі, фігуруюць тры расійскія ваенныя вытворцы: Кумертаўскае авіяцыйнае вытворчае прадпрыемства, ваенна-прамысловая карпарацыя «НПА машынабудаванне» і Канструктарскае бюро прыборабудавання імя Шыпунова ў Туле.
Санкцыі забараняюць амерыканскім дзяржаўным структурам супрацоўнічаць з унесенымі ў спіс арганізацыямі, а ім згаданым кампаніям забараняюць купляць у ЗША ваеннае абсталяванне.
паводле golos-ameriki/эж