У Брусэлі пройдзе надзвычайная нарада міністраў унутраных спраў краін Еўразвязу на тэму сітуацыі на мяжы Грэцыі з Турцыяй. Ацэньваецца, што блізу мяжы качуе амаль 10 тысяч уцекачоў, галоўным чынам з Сірыі. Гэта вынік рашэння Анкары аб адкрыцці межаў, нягледзячы на тое, што ў 2016 годзе Турцыя заключыла з Брусэлем дамову і абавязалася зачыніць межы ўзамен за фінансавую дапамогу.
Міністры ўнутраных спраў абмяркуюць апошнія паведамленні з мяжы. Там учора былі кіраўнікі Еўракамісіі, Еўрапарламенту і Еўрапейская рады.
Урсула фон дэр Ляен паінфармавала, што Грэцыя атрымае 700 млн еўра, сем суднаў і два верталёты, самалёт і спецыяльныя тэрмавізійныя аўтамабілі. Дадаткова Еўрапейская агенцтва аховы вышле 100 функцыянераў памежных службаў.
Еўразвяз апошнімі днямі паўтарае заклік да Турцыі аб выконванні дамовы, падпісанай чатыры гады таму. Анкара тлумачыць, што не спраўляецца з міграцыйнай хваляй, але скардзіцца таксама на недастатковую фінансавую дапамогу ЕЗ. Турэцкія ўлады выкарыстоўваюць уцекачоў, каб націснуць на Еўропу, чакаючы падтрымкі дзеянняў у Сірыі. Там Анкара праводзіць наступленне супраць сілаў рэжыму ў Дамашку, які падтрымлівае Расія.
ав