Да 15 сакавіка зачыняюцца ўсе школы і ВНУ. Па магчымасці выкладчыкі будуць падтрымліваць сувязь са сваймі студэнтамі праз Інтэрнэт.
Адмяняюцца таксама ўсе канферэнцыі, кірмашы, сімпозіумы і масавыя мерапрыемствы, у тым ліку дыскатэкі. Усе спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку футбольныя матчы, будуць праходзіць пры пустых трыбунах да 3 красавіка.
Указ таксама змяшчае шэраг рэкамендацый. Сярод іншага, заклік пазбягаць поціску рукі, а людзям старэйшым за 75 гадоў параілі заставацца ўдома.
У Францыі генеральны дырэктар па ахове здароўя Міністэрства аховы здароўя і салідарнасці Жэром Саламон звярнуўся да бацькоў з просьбай абмежаваць кантакты сваіх дзяцей са сталымі людзьмі.
Учора ўвечары ўлады Італіі паведамілі, што цяпер больш за 3000 чалавек заразіліся каронавірусам, больш за сто чалавек загінула, а 300 вылечаныя.
Колькасць інфікаваных каронавірусам у Францыі вырасла да 285. Гэта значыць, што на сённяшні дзень выяўлена 73 новыя выпадкі заражэння. 15 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Інфекцыя зафіксаваная ў 13 рэгіёнах краіны.
У Вялікабрытаніі зарэгістравана трыццаць чатыры новыя выпадкі заражэння каронавірусам. Ужо 85 чалавек маюць станоўчы дыягназ.
ПР/юл