Беларуская Служба

Новыя сродкі бяспекі ўводзіць італьянскі ўрад  

10.03.2020 12:28
Амаль уся Італія аб’яўлена чырвонай зонай.
10  2020 .        .
10 сакавіка 2020 г. турыст праходзіць каля старажытнарымскіх помнікаў у сталіцы Італіі. EPA/ANGELO CARCONI Dostawca: PAP/EPA

Сітуацыя ў Італіі вельмі складаная. Прэм’ер-міністр Джузэпэ Контэ аб’явіў новы дэкрэт і беспрэцэдэнтныя сродкі бяспекі. Сёння, у прынцыпе, уся Італія аб’яўлена чырвонай зонай.

Па краіне дазваляецца падарожнічаць выключна па сур’ёзных прафесійных, сямейных ці звязаных з аховай здароўя прычынах. Бары і рэстараны могуць працаваць да 18-ай гадзіны. Школы і ВНУ закрытыя да 3 красавіка.

На ўсёй тэрыторыі Італіі забараняецца ладзіць спартыўныя мерапрыемствы, канферэнцыі і сустрэчы. Не працуюць кінатэатры, тэатры, музеі і спартзалы. У звычайным рэжыме працуе толькі гарадскі транспарт.

У Італіі амаль 8 тысяч заражаных. Памерлі ад каронавіруса амаль паўтысячы чалавек.

яс