«Сапраўды, па дыпламатычных каналах мы атрымалі інфармацыю, што прэзідэнт не прыедзе», – заявіў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
У Крамлі таксама адзначылі, што пакуль не маюць інфармацыі аб тым, на якім узроўні будуць прадстаўлены ЗША на мерапрыемствах з нагоды Дня перамогі.
Акрамя Дональда Трампа, запрашэнні прыехаць 9 мая ў Маскву атрымалі, сярод іншага, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў і паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын. Да гэтага часу свой удзел пацвердзілі лідары Індыі, Кубы, Францыі, Чэхіі, Венесуэлы, Беларусі, Арменіі і Балгарыі.
Пакуль невядома, ці атрымаў запрашэнне прыехаць у Маскву прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У лютым гэтага года прэс-сакратар Крамля заявіў, што «яго пакуль не перадалі».
wp.pl/яс