Беларуская Служба

ЗША зачыняюць мяжу для жыхароў Еўразвязу

12.03.2020 09:19
«Каб перадухіліць з'яўлення новых выпадкаў захворвання на нашай тэрыторыі, мы забараняем на 30 дзён любыя паездкі з Еўропы ў ЗША».
Donald Trump
Donald TrumpPAP/EPA/DOUG MILLS / POOL

У сувязі з каранавіруснай пандэміяй прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў часовую забарону на паездкі з Еўропы ў Злучаныя Штаты. Аднак Вялікая Брытанія павінна быць выключана з дадзеных абмежаванняў. Пра сваё рашэнне прэзідэнт Трамп паведаміў у тэлевізійным звароце да амерыканцаў:

- Каб перадухіліць з'яўлення новых выпадкаў захворвання на нашай тэрыторыі, мы забараняем на 30 дзён любыя паездкі з Еўропы ў ЗША. Новыя правілы ўступяць у сілу ў пятніцу апоўначы. Гэтыя абмежаванні будуць прыстасаваныя да бягучай сітуацыі.

Дональд Трамп паведаміў, што дадзеная забарона пасля праходжання адпаведных праверак не закране грамадзянаў ЗША. Амерыканскі прэзідэнт абгрунтаваў сваё рашэнне тым, што Еўразвяз не пайшоў па яго слядах і своечасова не закрыў мяжу з Кітаем ды іншымі краінамі, у якіх знаходзяцца вялікія ачагі каранавіруса.

IAR/эж