Беларуская Служба

Том Хэнкс заразіўся каранавірусам

12.03.2020 10:21
Знакаміты актор паведаміў, што ён і яго жонка Уілсан будуць «рабіць аналізы, назірацца і знаходзіцца ў ізаляцыі» столькі, колькі спатрэбіцца.
Tom Hanks
Tom HanksKathy Hutchins/shutterstock.com

Лаўрэат прэміі «Оскар» актор Том Хэнкс і яго жонка актрыса Рыта Уілсан заразіліся каранавірусам, гэта пацверджана адпаведнымі аналізамі. Аб гэтым актор паведаміў у сацыяльнай сетцы Тўітэр.

Том Хэнкс напісаў, што яны здалі аналізы ў Аўстраліі. Пара была на Залатым беразе Квінслэнду, дзе Хэнкс працаваў над фільмам пра жыццё Элвіса Прэслі. Акторы вырашылі зрабіць даследванні бо адчулі стомленасць і боль, якія суправаджаліся павышанай тэмпературай. Абодвум сужэнцам па 63 гады.

Знакаміты актор паведаміў, што ён і яго жонка Уілсан будуць «рабіць аналізы, назірацца і знаходзіцца ў ізаляцыі» столькі, колькі спатрэбіцца.

У сераду Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) абвясціла, што распаўсюджванне новага каранавіруса дасягнула стадыі пандэміі, бо ім закранутая большасць краін свет у і ўсе кантыненты.

PAP/эж