Беларуская Служба

ЗША нанеслі ўдары ў адказ па праіранскіх групоўках у Іраку

13.03.2020 09:00
Напярэдадні баевікі выпусцілі ў напрамку іракскай ваеннай базы каля 30 ракет «Кацюша», 18 з якіх дасягнулі мэты і нанеслі шкоду ваенным абʼектам.
Amerykańscy żołnierze w Iraku
Amerykańscy żołnierze w IrakuSadik Gulec/ Shutterstock

Ваенныя самалёты ЗША нанеслі на поўдні Іраку ўдары па пяці мэтах падтрымліваюцца Іранам. Удары былі нанесеныя ў чацвер вечарам у адказ на ракетны абстрэл іракскай базы, на якой размешчаныя амерыканскія вайскоўцы і сілы міжнароднай кааліцыі. ЗША лічаць, што за абстрэлам, у выніку якога загінулі два амерыканцы і брытанскі салдат, стаяць тэрарыстычныя групоўкі, якія падтрымліваюцца Іранам.

Паветраныя ўдары, здзейсненыя пры падтрымцы брытанскіх вайскоўцаў, былі накіраваныя супраць тэрарыстычнай групоўкі «Катаіб Хезбала» і аб'ектаў, на якіх, як мяркуецца, захоўваўся арсенал ракет, выкарыстаных пры нападзе на сілы кааліцыі ў сераду.

Баевікі групоўкі выпусцілі напярэдадні ў напрамку іракскай ваеннай базы каля 30 ракет «Кацюша», 18 з якіх дасягнулі мэты і нанеслі шкоду ваенным абʼектам. Акрамя трох загінулых вайскоўцаў са складу кааліцыйных сіл, раненні атрымалі яшчэ 14 чалавек.

На гэты момант пра страты ў шэрагах баевікоў нічога не паведамляецца. Неўзабаве пасля ўдару ў адказ па праіранскіх групоўках Пентагон апублікаваў афіцыйную заяву з гэтай нагоды. «Злучаныя Штаты не пацерпяць нападаў на наш народ, нашы інтарэсы або нашых хаўруснікаў», – гаворыцца ў афіцыйным камюніке за подпісам міністра абароны ЗША Марка Эспера.

У чацвер прадстаўнікі «Катаіб Хезбала» станоўча адгукнуліся аб нападзе на базу кааліцыі «Кэмп Тадж», аднак групоўка не стала браць на сябе адказнасць за напад.

Адміністрацыя прэзідэнта Іраку асудзіла тэрарыстычную атаку ў сваёй заяве ў чацвер, падкрэсліўшы неабходнасць знайсці вінаватых.

паводле golos-ameriki/эж