Расійскія следчыя пазбавілі лідара апазіцыі і яго сям'ю сродкаў да існавання. Як паведаміў Аляксей Навальны, па загадзе праваахоўных органаў банкі заблакавалі рахункі ягоных дачкі, сына, жонкі і бацькоў. Таксама былі замарожаныя банкаўскія рахункі дырэктара Фонду барацьбы з карупцыяй Івана Жданава, а таксама і яго жонкі ды бацькоў.
Аляксей Навальны заявіў, што ён і ягоныя паплечнікі справяцца, як ён выказаўся, «са зладзеямі, якія сядзяць у Крамлі»:
-Гэта наша краіна! А вы, нягледзячы на падпарадкаваныя суды і медыя, застаяцеся кучкаю злодзеяў і акупантаў.
Аляксей Навальны мяркуе, што Следчы камітэт РФ распачаў супраць яго і калег крымінальную справу, звязаную з меркаваным адмываннем грошай. Апазіцыянер нагадаў, што ўлады любой цаной спрабуюць перашкодзіць Фонду барацьбы з карупцыяй праводзіць расследаванні фінансавых махінацый, якія здзяйсняюцца вышэйшымі дзяржслужачымі Расіі.
На яго думку, блакаванне рахункаў стала помстай за нядаўнюю справаздачу, падрыхтаваную Фондам. Паводле яе, прэмʼер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін і яго сямʼя маюць нерухомасцю ў Расіі і за мяжой, цана якіх значна перавышае фінансавыя магчымасці кіраўніка ўрада і яго сваякоў.
IAR/эж