Беларуская Служба

Еўрапейскі Звзяз падаўжае санкцыі супраць Расіі

13.03.2020 13:39
Сярод іншых, у чорным спісе ЕЗ знаходзяцца сепаратысты з Крыма, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneE. O./ Shutterstock.com

Гэта рашэнне азначае, што да сярэдзіны верасня 175 грамадзянам РФ будзе забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага Звязу. У чорным спісе ЕЗ знаходзяцца сепаратысты з Крыма, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, а таксама расійскія палітыкі і вайскоўцы, у тым ліку некалькі блізкіх паплечнікаў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Абмежаванні таксама закранаюць 44 кампаніі, якія па-ранейшаму будуць мець замарожаныя актывы ў еўрапейскіх банках. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў сакавіку 2014 года і раз на паўгода падаўжаюцца без абмеркавання, бо не выклікаюць спрэчак.

Інакш справа выглядае з падаўжэннем эканамічных санкцыяў, накладзеных на Расію ў сярэдзіне 2014 года. Раз-пораз у еўрапейскіх краінах раздаюцца галасы, што іх трэба змякчыць або прыпыніць зусім. Такое меркаванне досыць распаўсюджаная ў краінах, якія падтрымліваюць цесныя адносіны з Расіяй. Аднак дагэтуль пераважала пазіцыя дзяржаў, якія ў сувязі з парушэннем Масквой міжнароднага права выступалі за захаванне ў адносінах да яе жорсткай лініі.

эж