З пятніцы па суботу ў Іспаніі назіралася рэзкае павелічэнне смяротнасці і захворвання кранаавірусам Covid-19. Менш чым за суткі было зарэгістравана 65 новых лятальных сыходаў і больш за 1,8 тыс. новых выпадкаў захворвання. Паводле падлікаў Міністэрства аховы здароўя Іспаніі, да суботы ад каронавіруса памерлі 185 чалавек і каля 6 тысяч заражаны.
Санітарныя службы падкрэсліваюць, што гэта самая вялікая дынаміка смяротнасці і захворвання Covid-19 з моманту рэгістрацыі першых выпадкаў заражэння ў канцы студзеня-пачатку лютага. Найбольш складаная сітуацыя назіраецца ў сталічным рэгіёне, дзе ўжо зарэгістравана больш за 130 смяротных выпадкаў, а менш чым за суткі у выніку распаўюсду Covid-19 памерлі 70 чалавек. На тэрыторыі аўтаномнай супольнасці Мадрыд хутка прыбывае і колькасць заражаных. З пятніцы гэтая лічба павялічылася на 1 тысячу і склала 3 тысячы інфекаваных.
У пятніцу прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс заявіў, пра рэальную верагоднасць таго, што ліу заражаных дасягне 10 тысяч.
PAP/эж