Беларуская Служба

У Бельгіі чалавек знайшоў вялікую суму грошай і аддаў іх паліцыі

15.03.2020 14:19
Жыхар гораду Турнхаўт на паўночным усходзе Бельгіі знайшоў 10 тыс. еўра на вуліцы ў цэнтры гораду.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

У Бельгіі чалавек, які знайшоў на вуліцы 10 тыс еўра, аддаў грошы паліцыі. Жыхар гораду Турнхаўт на паўночным усходзе Бельгіі знайшоў 10 тыс. еўра на вуліцы ў цэнтры гораду. Ён пайшоў у паліцыю і аддаў усю суму.

Па словах каменданта паліцыі Рожэра Лейса, які пракаментаваў здарэнне мясцоваму тэлебачанню, такія выпадкі здараюцца вельмі рэдка. Праўда, людзі вяртаюць згубленыя рэчы, такія, як ключы, тэлефоны, паведамляюць пра знойдзеныя скрадзеныя ровары, але не такія вялікія сумы грошай. Тым часам чалавек, які згубіў грошы, таксама паведаміў пра здарэнне ў паліцыю.

Калі б уладальніка не ўдалося знайсці, грошы перайшлі б ва ўладанне гарадскіх уладаў.

ПР/нг