Гэта было адно з самых жорсткіх забойстваў у пасляваеннай Японіі.
Японец прызнаўся да забойства ўсіх ахвяр і ранення астатніх у цэнтры для інтэлектуальна хворых у Сагаміхары, каля 50 км на паўднёвы захад ад Токіа. Асуджаны падчас следства і суду не раз падкрэсліваў, што не шкадуе, паколькі спрабаваў ратаваць свет ад людзей, якія для яго з’яўляюцца цяжарам.
Працэс канцэнтраваўся на псіхічным стане асуджанага ў часе забойстваў. Суддзя адхіліў заяву абаронцаў аб апраўданні ў сувязі са станам бессвядомасці па прычыне перадазіроўкі марыхуаны. Пракуратура ўтрымлівала, што мужчына быў свядомы і павінен адказаць за свае злачынствы. Яго павесяць.
Масавыя забойствы ў Японіі – гэта рэдкасць, але калі яны адбываюцца, то звычайна гэта забойствы нажом. У краіне вельмі суровыя законы, звязаныя з наяўнасцю агнястрэльнай зброі.
ав