Авіякампанія Lufthansa паведаміла, што з-за эпідэміі каранавіруса пакідае на стаянцы амаль усе свае самалёты. У бліжэйшыя дні ў паветра падымецца толькі 5% лайнераў найбуйнейшай нямецкай і адной з буйнейшых сусветных авіякампаній. Актуальна амаль 700 самалётаў стаяць у аэрапортах. Авіяцыйная група Lufthansa мае ў сваім парку 763 лайнеры.
Адначасова авіякампанія ўвяла праграму ашчаджання. Для прыкладу, акцыянеры фірмы не атрымаюць дывідэндаў за 2019 год, а праўленне авіяліній абрэзала сабе зарплату на 20%. Актуальна авіякампанія плануе сканцэнтраваць сваю эканамічную дзейнасць на грузавых перавозках.
Цяпер Lufthansa прымае ўдзел у акцыі ўраду Германіі па вяртанні на радзіму немцаў, якія аказаліся за мяжой. Падобную аперацыю ўраду Польшчы рэалізуе польская авіякампанія LOT.
Lufthansa таксама разлічвае на фінансавую дапамогу нямецкай дзяржавы.
вс