Другая хваля эпідэміі каранавіруса восенню – «гэта нешта большае, чым пэўнасць», лічыць прадстаўнік Італіі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і дарадчык Міністэрства аховы здароўя ў Рыме Вальтэр Рычыардзі. Ён заклікаў не спяшацца здымаць блакады ў краіне.
-Так доўга, як не будзе прышчэпкі, будуць новыя хвалі эпідэміі, ці, трэба мець надзею, малыя эпіцэнтры, якія трэба абмяжоўваць. Таму настолькі важна, каб не спяшацца адчыняць краіну. У адваротным выпадку, другая хваля замест прыйсці пазней, ударыць яшчэ да лета, – папярэдзіў Рычыардзі, якога цытуе агенцтва Ansa.
Як «неразумныя» эксперт акрэсліў планы адмены абмежаванняў у вытворчасці ў Ламбардыі. Гэтага хочуць улады рэгіёну.
-Там пануюць цяжкія эпідэміялагічныя ўмовы. Канешне, ёсць паляпшэнне, але сітуацыя асабліва цяжкая. Гэта рэгіён, у якім самая кепская сітуацыя ў Еўропе. Не Італія, але Ламбардыя, – сцвердзіў прафесар медыцыны.
ав