Кітайская штодзёнка «China Daily» ўмяшалася ў змест ліста еўразвязаўскіх амбасадараў у Пекіне, апублікаваным на старонках выдання. Са зместу заявы амбасадараў, звязанай з 45-годдзем дыпламатычных адносін ЕЗ і Кітая, знік сказ, які намякае, што пандэмія распачалася ў Кітаі і адтуль распаўсюдзілася на цэлы свет.
Кітайская газета з абзацу, які тычыўся прычын адклікання многіх падзей, арганізаваных з нагоды гадавіны супрацы Кітая і ЕЗ, выдаленыя словы аб месцы, дзе распачалася пандэмія. Выдаленыя словы: «Але выбух эпідэміі каранавіруса ў Кітаі, а пасля яго распаўсюджванне на рэшту свету на працягу трох месяцаў, азначала часовую змену нашых планаў».
Факт выдалення гэтага сказу пацвердзіў еўразвязаўскі амбасадар у Кітаі. Паводле неафіцыйных крыніц, на публікацыю тэксту не пагадзілася кітайскае МЗС. У выдаленым урыўку сцвярджаецца, што эпідэмія мела свой пачатак у Кітаі, а пасля прывяла да пандэміі. Кітайскія ўлады некалькі апошніх тыдняў пераконваюць, што паяўленне вірусу ў Кітаі не азначае, што патаген паходзіць з гэтай краіны.
ав