Беларуская Служба

У Пакістане разбіўся пасажырскі самалёт з больш як 100 людзьмі на борце

22.05.2020 14:20
Катастрофа самалёту Pakistan International Airlines адбылася ў жылым мікрараёне ў Карачы.
Хуткая дапамога едзе на месца катастрофы PAP/EPA/REHAN KHAN

Прэс-сакратар авіяліній пацвердзіў, што загінулі 99 пасажыраў і восем чальцоў экіпажу. Ён дадаў, што самалёт ляцеў з усходняга гораду Лахор. Хмары густога чорнага дыму былі бачныя з многіх кіламетраў.

Пакістан некалькі дзён таму дазволіў рэалізоўваць камерцыйныя авіярэйсы. Абмежаванні былі ўведзеныя ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

ав