Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Бельгійскі наследны прынц заразіўся на імпрэзе ў Іспаніі каранавірусам

31.05.2020 11:05
Іспанскія ўлады раскрытыкавалі здарэнне, называючы ўдзельнікаў імпрэзы безадказнымі.
Ілюстрацыйны здымакPixabay.com/MiroslavaChrienova/CC0 Creative Commons

Бельгійскі наследны прынц Ёахім заражаны каранавірусам. Прынц заразіўся на вечарынцы ў Іспаніі. 28-гадовы наследнік знаходзіцца ў Іспаніі з 26 мая на стажыроўцы. Тэсты пацвердзілі наяўнасць каранавіруснай інфекцыі пасля таго, як Ёахім прыняў удзел у імпрэзе ў горадзе Кордава на поўдні краіны. Іспанскія смі паведамілі, што ў вечарынцы ён прымаў удзел з 27 іншымі асобамі. Згодна ўведзеным у Іспаніі санітарным правілам, удзельнікі імпрэзы парушылі закон, паколькі дазволены сустрэчы максімальна 15 чалавек. Іспанская паліцыя ўзбудзіла следства. Удзельнікам сустрэчы пагражае штраф да 10 тыс. еўра. Усе госці знаходзяцца ў каранціне.

Прынц Ёахім – пляменнік бельгійскага караля Філіпа, ён – дзясяты ў чарзе на трон. У мужчыны назіраюцца невялікія сімптомы інфекцыі.

Іспанскія ўлады раскрытыкавалі здарэнне, называючы ўдзельнікаў імпрэзы безадказнымі. Іспанія – гэта адна з краін на свеце, па якіх пандэмія COVID-19 ударыла з найбольшай сілаю. Да суботы там было выяўлена амаль 240 тыс. асоб, заражаных каранавірусам, памерлі звыш 27 тыс.

ІАР ПР/нг