Злучаныя Штаты Амерыкі плануюць вывесці з Германіі некалькі тысяч салдат – частка будзе перакінутая ў Польшчу, паведамляюць амерыканскія СМІ. У прыватнасці, газета Wall Street Journal піша пра тое, што Дональд Трамп загадаў вывесці з Германіі 9 тыс. 500 ваеннаслужачых.
З верасня на тэрыторыі ФРГ павінна застацца 25 тыс. салдат і афіцэраў амерыканскай арміі. Актуальна ў Германіі дыслакуецца амерыканскі кантынгент у складзе 34 тыс. 500 вайскоўцаў і 17 тыс. цывільных супрацоўнікаў войска. У Нямеччыне таксама знаходзіцца найбольшы склад тэхнікі і ўзбраення амерыканскай арміі ў Еўропе. Пакуль што Белы дом не пацвердзіў паведамленняў СМІ на гэтую тэму.
Аналітыкі звязваюць рашэнне ЗША аб пераводзе войск з Германіі з ахаладжэннем адносін паміж Берлінам і Вашынгтонам.
Пра магчымую перакідку войск з Нямеччыны ў Польшчу гаварыў прэзідэнту Анджэю Дудзе кіраўнік ЗША Дональд Трамп падчас візіта польскага лідара ў Амерыку ў чэрвені мінулага года.
вс