У акваторыі Балтыйскага мора ў нядзелю, 7 чэрвеня, распачаліся штогадовыя ваенна-марскія вучэнні Паўночаанатлантычнага альянсу BALTOPS, у якіх будзе задзейнічана не менш за 29 караблёў, 29 самалётаў і верталётаў, паведамляе Еўрапейскае камандаванне ўзброеных сіл ЗША.
У ваенных вучэннях BALTOPS 2020 удзельнічае каля трох тысяч вайскоўцаў з 17 краін-членаў блоку НАТА: Канады, Даніі, Эстоніі, Францыі, ФРГ, Грэцыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Іспаніі, Турцыі, Вялікабрытаніі і ЗША, а таксама двух партнёраў альянсу: Швецыі і Фінляндыі.
У вучэннях, якія будуць доўжыцца да 16 чэрвеня, задзейнічаныя дзве аператыўныя карабельныя групоўкі блоку – Першая пастаянная ваенна-марская група НАТА і Першая пастаянная мінна-тральная група НАТА.
Караблі і авіяцыя будуць адпрацоўваць задачы супрацьлодачнай і супрацьпаветранай абароны, супрацьміннай барацьбы, а таксама арганізацыю марской блакады.
Польшча прымае ўдзел у штогадовых вучэннях BALTOPS, пачынаючы з 1993 года.
IAR/PAP/эж