330 тыс. грамадзян Польшчы падалі заяўкі на галасаванне ў прэзідэнцкіх выбарах у польскіх дыпламатычных і консульскіх установах за межамі краіны, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы. Агулам за межамі Польшчы створана 169 выбарчых участкаў.
Найбольш палякаў плануе аддаць свой голас у Вялікабрытаніі (больш за 100 тыс.), Германіі (каля 50 тыс.), ЗША (больш за 25 тыс.) і Ірландыі (каля 20 тыс.)
У 21 краіне галасаванне адбудзецца выключна па пошце, у шасці краінах галасавання ўвогуле не будзе. Згаданыя абмежаванні ўведзеныя ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у паасобных дзяржавах.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 28 чэрвеня, другі – 12 ліпеня.
вс