Беларуская Служба

ЗША даставілі ва Украіну сучасныя ракеты Javelin

17.06.2020 13:33
ЗША даставілі ва Украіну вайсковую дапамогу на суму 60 млн долараў.
Systemy przeciwpancerne Javelin dla Ukrainy
Systemy przeciwpancerne Javelin dla Ukrainy Pritnscreen Youtube/ Geopolityka

Злучаны Штаты Амерыкі даставілі ва Украіну вайсковае аснаджэнне і боепрыпасы на суму 60 млн долараў. Гэта беззваротная дапамога ЗША Кіеву, які прымушаны «змагацца з расійскай агрэсіяй», паведаміла прэс-служба пасольства Злучаных Штатаў ва Украіне.

Ваенны фрахт ужо знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, неўзабаве ён будзе перададзены ўкраінскаму боку. Сярод дапамогі, дастаўленай Кіеву, знаходзяцца сучасныя пераносныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin, сродкі сувязі і боепрыпасы.

Украінская армія ўжо мае на ўзбраенні СТРК Javelin: год таму Кангрэс ЗША даў згоду на продаж Украіне 10 комплексаў і 150 ракет з функцыяй саманавядзення за 39 млн долараў. Яшчэ раней, у 2018 годзе, Украіна купіла 37 СТРК Javelin і 210 ракет.

Цана аднаго комплекса ў камплекце ў шасцю ракетамі складае ад 600 тыс. долараў для ЗША і саюзнікаў і да 1 млн 500 долараў для іншых кліентаў. Цана адной ракеты ў пускавым кантэйнеры складае больш за 100 тыс. долараў.

вс

на фота: СТРК Javelin