Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве адмянілі нашэнне ахоўных масак у грамадскіх месцах

17.06.2020 19:36
За апошнія суткі ў Літве выкрытыя два носьбіты карнавіруса SARS-CoV-2
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/FamVeld

У Літве з серады, 17 чэрвеня, нашэнне ахоўных масак ў грамадскіх месцах стала неабавязковым.

З серады надзяваць маскі не абавязкова, аднак спецыялісты рэкамендуюць працягваць іх насіць у месцах масавага скаплення людзей альбо грамадзянам, якія ўваходзяць у групу рызыкі, напрыклад, пажылым людзям альбо з хранічнымі захворваннямі.

Да 16 чэрвеня ўключна ўсе жыхары старэйшыя за 6 гадоў павінны былі надзяваць маскі на рынках, у крамах, у аўтобусах, тралейбусах, на аўтобусных прыпынках, падчас масавых мерапрыемстваў, экскурсій і г.д.

За апошнія суткі ў Літве выкрытыя два носьбіты карнавіруса SARS-CoV-2. Агулам колькасць інфекаваных склала 1778 чалавек, з іх 1447 выздаравелі, 76 памерла.

вс