Генеральная Асамблея ААН у чацвер, 18 чэрвеня, абрала новымі непастаяннымі членамі Рады Бяспекі на 2021-2022 гады Індыю, Ірландыю, Мексіку і Нарвегію. Яшчэ за адно месца сярод непастаянных членаў пазмагаюцца Кенія і Джыбуці.
Усяго ў Радзе Бяспекі ААН 15 чальцоў, з іх пяць пастаянных – гэта Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і Кітай. Непастаянныя члены выбіраюцца штогод групамі па пяць краін, гэта адбываецца па прынцыпу раўнамернага рэгіянальнага прадстаўніцтва.
Так, на два месцы ад заходніх дзяржаў сёлета было тры прэтэндэнты: Ірландыя, Нарвегія і Канада, але апошняя набрала менш за ўсё галасоў.
dw.com/эж