Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія лекары завяршылі місію ў Таджыкістане

28.06.2020 13:06
энтру міжнароднай дапамогі былі адзінай замежнай групай, якая змагалася з пандэміяй у Таджыкістане.
Аўдыё

Група польскіх лекараў завяршыла місію ў Таджыкістане і паспяхова вярнулася на радзіму. На працягу апошніх трох тыдняў 23 лекара дапамагалі мясцовым службам у барацьбе з эпідэміяй каранавіруса Sars-Cov-2. Ратавальнікі польскага Цэнтру міжнароднай дапамогі былі адзінай замежнай групай, якая змагалася з пандэміяй у Таджыкістане. Палякі працавалі ў больніцах па ўсім Таджыкістане, гаворыць удзельнік місіі доктар Міхал Хампель:

- Перадусім адбываўся абмен інфармацыі, абмен вопытам, які мы здабылі падчас працы ў Італіі, у Ламбардыі, а таксама ў нас, у Польшчы. Таксама мы непасрэдна займаліся пацыентамі. Апроч гэтага ладзілі курсы для мясцовага персаналу па ўльтрагукавым даследаванням, накіраваным на выяўленне хваробаў лёгкіх і цячэння Covid-19.

Просьбу дапамагчы таджыкам у Польшчу накіравала Сусветнай арганізацыя аховы здароўя.

Паводле звестак навукоўцаў з амерыканскага Універсітэту Джона Хопкінса, у Таджыкістане ад наступстваў Covid-19 памерлі 52 чалавекі, а колькасць інфекцыяў дасягае амаль 6 тысяч. Аднак мясцовыя няўрадавыя арганізацыі сцвярджаюць, што на самой справе маштабы эпідэміі нашмат большыя, а смяротных выпадкаў можа быць нават у 10 разоў больш.

IAR/эж