Беларуская Служба

„Нарнікель” прызнаўся ў забруджванні Арктыкі

29.06.2020 16:02
Эксперты Расійскай НАН кажуць, што Арктыка ў Нарыльскім рэгіёне ўжо шмат гадоў сістэматычна забруджваецца прамысловымі сцёкамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расiйскі канцэрн „Нарнікель” прызнаўся ў забруджванні Арктыкі. Эколагі з Нарыльска і журналісты „Новай газеты” паведамілі, што адзін з заводаў канцэрна вылівае непасрэдна ў грунт прамысловыя сцёкі. Незалежныя расійскія СМІ нагадваюць, што ў траўні каля Нарыльска адбылася адна з найбуйнейшых экалагічных катастрофаў у Арктыцы. 21 тысяча тон дызельнага паліва вылілася з рэзервуараў электрастанцыі, якая належыць канцэрну „Нарнікель”.

Эколагі з арганізацыі „Грынпіс” і журналісты „Новай газеты” паведамілі, што „Нарнікель” выпускае забруджаную ваду, якая ўтрымлівае цяжкія металы з рэзервуара каля горада Талнах.

Пасля візіту інспектараў па ахове навакольнага асяроддзя помпы былі адключаны, а трубаправод ліквідаваны.

Кіраўніцтва групы „Нарнікель” прызнала, што адбылося сур'ёзнае парушэнне правілаў бяспекі і загадана распачаць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да супрацоўнікаў, адказных за забруджванне навакольнага асяроддзя.

Эксперты Расійскай акадэміі навук пацвердзілі, што Арктыка ў Нарыльскім рэгіёне ўжо шмат гадоў сістэматычна забруджваецца прамысловымі сцёкамі. На іх думку, ліквідацыя наступстваў апошняй уцечкі паліва і забруджанай вады, можа заняць больш за 10 гадоў.

аз