Беларуская Служба

Урад Грузіі адклаў адкрыццё межаў

30.06.2020 11:56
Паводле рашэння ўладаў, аднаўленне рэгулярных рэйсаў у Грузію перанесенае з 1 ліпеня на жнівень.
Batumi, Gruzja
Batumi, GruzjaIgorZh/shutterstock.com

З 1 ліпеня Грузія не адкрые свае межы для замежных турыстаў. Як паведамляюць грузінскія СМІ, урад плануе распачаць турыстычны сезон толькі ў жніўні. Паводле ацэнкі палякаў, якія пражываюць у Грузіі і займаюцца турыстычнымі праектамі, кожны месяц сацыяльнай ізаляцыі нясе велізарныя страты для тысяч грузінскіх сем'яў.

Прэмʼер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя заявіў, што краіна адкрые мяжы «пры першай магчымасці». Кіраўнік урада падкрэсліў, што Грузія спыніла эпідэмію каранавіруса, але павінна дзейнічаць асцярожна, каб не прывесці да паўторнага распаўсюджвання хваробы. Такую пазіцыю падтрымлівае ўладальнік турагенцтва, паляк, які пражывае ў Грузіі, Кшыштаф Цемналоньскі:

-Гатэлі зачыненыя, ніхто там не прыбірае. Усе раз’ехаліся па вёсках. Цяперака перакідваць людзей на жнівень ужо не мае сэнсу.

Паводле рашэння ўладаў, аднаўленне рэгулярных рэйсаў у Грузію перанесенае з 1 ліпеня на жнівень. Пры гэтым прэмʼер-міністр Георгій Гахарыя паведаміў, што існуючыя чартарныя злучэнні з краінамі Еўразвяза будуць захаваныя.

IAR/эж